Менскі гарадзкі суд сёньня разгледзеў пратэст Кастрычніцкай пракуратуры сталіцы адносна штрафу гарадзенскаму журналісту Андрэю Пачобуту.

Той прысутнічаў на судовым паседжаньні асабіста. Ён паведаміў, што пракуратура палічыла яго пакараньне «занадта лагодным». Гарадзкі суд пагадзіўся з гэтым і накіраваў справу на новы разгляд у Кастрычніцкім раённым судзе Менску,

дата будзе прызначана дадаткова.

Андрэя Пачобута аштрафавалі на 1 мільён 750 тысяч рублёў за тое, што быў на плошчы Незалежнасьці ў сталіцы 19 сьнежня. Ён карэспандэнт польскай «Gazety Wyborczej», жыве ў Горадні. 19 сьнежня ён выконваў свае журналісцкія абавязкі, але яго схапілі і пратрымалі ноч у аўтазаку. Пасьля гэтага яго завезьлі ў суд, але адпусьцілі на волю. Аднак пазьней супрацоўнікі КДБ забралі Андрэя Пачобута з дому і 13 студзеня ўначы даставілі ў сталіцу на суд, які пакараў яго штрафам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?