Першымі пра гэта паведамілі лукашэнкаўскія тэлеканал СТВ і агенцтва БелТА.

Архіўнае фота svaboda.org.

Архіўнае фота svaboda.org.

Ён удакладніў, што рашэнне аб змене меры стрымання прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Як адзначаецца, Някляеў і Халіп змешчаны пад хатні арышт з вартай.

Рашэнне было прынята, адзначае БелТА, «грунтуючыся на выніках праведзеных раней следчых мерапрыемстваў, устанаўленні асноўных абставінаў крымінальнай справы па факце масавых беспарадкаў у Менску 19 снежня, ролі кожнага з абвінавачаных і іх лініі паводзін са следствам, па ўзгадненні з органамі пракуратуры».

Вазняк жа пералічаны ў адным спісе выпушчаных з Корбанам, Радзінай, Паўлавым, Кобецам. Іх, як вядома, выпусцілі пад падпіску пра нявыезд з перабываннем у горадзе рэгістрацыі.

Някляеву і Халіп пад хатнім арыштам забаронена размаўляць праз тэлефон і выходзіць з дому. Таму ўзяць інтэрв'ю ў Ірыны пакуль нікому не ўдалося.

Складаным псіхалагічным момантам будзе патлумачыць Даніку Саннікаву, чаму мама не можа выходзіць на двор і чаму побач увесь час прысутнічае варта. Але, галоўнае, Данік зараз будзе пры маме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?