30 студзеня ў расійскай Вікіпедыі (інтэрнэт-энцыклапедыя) афіцыйна была змененая назва нашай краіны. З варыянта «Белоруссия» на «Беларусь».

На тэму, як жа правільна называць краіну было нямала спрэчак. Прыхільнікі «Белоруссии» апіраліся на традацыі расійскай мовы, што там назва суседскай дзяржавы гучыць менавіта так.

А вось адэпты «Беларусі» схіляліся да таго, што былая назва ўжо неактуальная, а ў Канстытуцыі РБ па-расійску напісана «Республика Беларусь».

У гэтую палеміку быў уцягнуты нават прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, які выказаўся за назву «Беларусь».

Цяпер аўтары Вікіпедыі спадзяюцца, што спрэчак на гэтую тэму стане заўважна меней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?