паведамілі ў даведачнай службе нацыянальнай авіякампаніі «Белавія».

На 1 лютага вылет на Хургаду пакуль не адменены.

У турыстычнай кампаніі «TEZ TOUR» у Мінску сказалі, што кіраўніцтва кампаніі цяпер вядзе перамовы зь «Белавія». На сайце кампаніі размешчаная інфармацыя беларускага Міністэрства замежных спраў. Паведамляецца, што «з улікам унутрыпалітычнай сітуацыі ў Егіпце МЗС Беларусі рэкамендуе беларускім турыстам устрымацца ад наведвання гэтай краіны да поўнай нармалізацыі сітуацыі».

Таксама на сайце змешчаная інфармацыя, што ў звязку з сітуацыяй у Егіпце «ўсе новыя заяўкі ў базе, зробленыя на туры ў гэтую краіну, пераводзяцца ў статус «ліст чакання» на няпэўны тэрмін».

Колькі ў Егіпце беларускіх турыстаў, турфірмы пакуль удакладняюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?