Больш за месяц прайшло пасля звальнення Наталлі Пяткевіч з пасады першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта з фармулёўкай «у сувязі з пераводам на іншую пасаду». За гэты час чыноўніцу, якая некалькі гадоў кіравала такім напрамкам як ідэалогія краіны, прадказвалі розныя пасады — пасаду міністра адукацыі ці міністра юстыцыі.
Выказвалася нават версія, што Пяткевіч можа ўзначаліць Канстытуцыйны суд. Але, як стала вядома, у
весь гэты час былая намесніца кіраўніка Адміністрацыі была занята пошукам працы ў камерцыйных структурах.Як паведаміла АФН крыніца ў банкаўскіх колах краіны, Н. Пяткевіч спрабавала ўладкавацца на працу ў «Прыёрбанк».
На думку суразмоўцы, кіраўніцтва банка наўрад ці адкрытым тэкстам адмовіла Пяткевіч. «Прыёрбанк» — гэта дачка аўстрыйскага банка Raiffeisen, а таму рашэнне аб працаўладкаванні на такія пасады прымаецца ў Вене, а не ў Мінску. І паколькі гаворка, безумоўна, ідзе не пра пасаду аперацыяністкі або касіркі абменніка, а пра месца памочніка або дарадцы кіраўніка банка, члена праўлення, то да патэнцыйнага кандыдата на такую пасаду будуць прад’яўленыя павышаныя патрабаванні, непасрэдна звязаныя са сферай дзейнасці прадпрыемства.
У прыватнасці, рада дырэктараў Raiffeisen будзе прымаць пад увагу не пасаду, якую займала Пяткевіч у Адміністрацыі прэзідэнта, і не яе палітычныя погляды, а прафесійны досвед у банкаўскай сферы. Улічваючы шырокую прысутнасць банка ў розных краінах, выдатнае веданне англійскай мовы — яшчэ адно з абавязковых патрабаванняў. Дарэчы, ні таго (досведу банкіра), ні іншага (выдатнае веданне замежнай мовы) — у кандыдаткі на працу няма.
Але да абмеркавання пытання ў Вене яшчэ занадта далёка. Як растлумачыў прадстаўнік аднаго з органаў дзяржкіравання, перш чым працаўладкоўвацца ў камерцыйную структуру, ды да таго ж з замежным капіталам, Пяткевіч неабходна ўзгадніць свой выхад з дзяржаўнага кадравага рэестру на самым высокім узроўні.
І толькі атрымаўшы «дабро» наверсе, можна рассылаць сваё CV па камерцыйным арганізацыям.
Па сутнасці, пацвердзілася адна асаблівасць перыяду праўлення А. Лукашэнкі — непатапляльных і незаменных у краіне няма, за адным выняткам. І Наталля Пяткевіч такім выняткам не з’яўляецца.
Яшчэ адзін высокапастаўлены прадстаўнік улады не выключыў, што звальненьне Пяткевіч і адсутнасць для яе месца працы ў дзяржсістэмы
з’яўляецца пакараннем за правал ідэалагічнай кампаненты прэзідэнцкіх выбараў.
Калі такое меркаванне дакладна, то працаўладкаванне