Фота БелТА.

Фота БелТА.

У Беларусі 1 лютага будзе мароз сярэдняй інтэнсіўнасці. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 5-11 градусаў. Удзень яна будзе вагацца ад мінус 5 да плюс 1 градуса,

паведаміла начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У цэлым па краіне 1 лютага будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі, пераважна па паўночным усходўе, пройдзе невялікі снег, днём - мокры снег, чакаецца слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца туман. Вецер заходні, ад 4 да 9 метраў у секунду.

Пачынаючы з серады, маразы аслабнуць.

Часам будуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу, а ў канцы тыдня можа пайсці і дождж. У многіх раёнах прагназуецца туман і галалёд, на дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. У паўночных раёнах чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ў сераду і чацвер у начныя гадзіны будзе вагацца ад нуля да мінус 7 градусаў, днём - ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

Да канца тыдня адліга распаўсюдзіцца на большую частку краіны.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе мінус 4 - плюс 1 градус. Днём прагназуецца 0+4 градусы. Такі тэмпературны фон на 3-7 градусаў перавысіць кліматычную норму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?