Пасля відавочна несправядлівых і недэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня аўтарытарны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў сваім суайчыннікам і ўсяму свету, што бачанне свабоднай і мірнай Еўропы, якое склалася пасля халоднай вайны, так і засталося нявыкананым.
На працягу месяца агенты Лукашэнкі збівалі, арыштоўвалі і запалохвалі апанентаў уладаў у спробе падавіць любую іскру непадпарадкавання.
Беларусь як краіна ведае, што такое пакуты: Халакост знішчыў тут квітнеючую габрэйскую супольнасць, некалькі самых жорсткіх бітваў Другой сусветнай вайны адбыліся на тэрыторыі краіны, рэспубліка перажыла дзесяцігоддзі аўтарытарнага кіравання савецкай улады, а ў 1986 тут выпала 70 адсоткў радыёактыўных ападкаў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пры гэтым за 20 гадоў незалежнасці пасля развалу Савецкага саюза беларусы бачылі як іхнія суседзі, былыя сацыялістычныя Польшча і Літва, радыкальна палепшылі ўзровень жыцця, свабодна выбіралі ўладу і сталі актыўнымі ўдзельнікамі Еўразвяза і НАТА.
З прыходам да ўлады ў 1994 г. Лукашэнка ўтрымлівае кантроль, нейтралізуе і запалохвае сваіх крытыкаў. Ён і ягоныя набліжаныя кантралююць тэлебачанне, а ў 2008 ён выдаў закон аб СМІ, каб закрыць незалежную прэсу і такім чынам задушыць палітычныя дэбаты. У Беларусі няма свабоды сходаў.
Тым не менш, нават па стандартах Лукашэнкі ўзмацненне жорсткасці мер пасля снежаньскіх выбараў адрозніваецца рэпрэсіямі: больш за 600 чалавек былі арыштаваныя праваахоўнымі органамі Беларусі ў дзень галасавання і пасля выбараў. У іх ліку былі журналісты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, палітычныя актывісты і нават 6 з 9 кандыдатаў у прэзідэнты, чатыры з якіх застаюцца ў турме. Затрыманыя
Еўрапейскія і амерыканскія чыноўнікі спрабавалі супрацоўнічаць з уладамі Беларусі з 2008 года, спадзяючыся заахвоціць Лукашэнку палепшыць метады свайго кіравання і перадухіліць далейшую ізаляцыю і прыгнёт народа. Мы верым у карысць дыпламатычнага супрацоўніцтва, але калі адзін з бакоў паварочваецца спіной да прагрэсу, трэба рэагаваць. Развіццё падзей пасля выбараў у мінулым месяцы паказваюць межы кантактаў з Лукашэнкам і паказваюць на неабходнасць новага падыходу.
Сітуацыя ў Беларусі патрабуе рашучага і бескампраміснага адказу ад усіх бакоў. Палітвязні, арыштаваныя беларускімі ўладамі, уключаючы чатырох кандыдатаў у прэзідэнты, павінныя быць неадкладна вызваленыя, і ім павінна быць гарантавана бяспека. Да таго часу, пакуль не будзе пераканаўчых доказаў, што гэта адбылося, і не будзе адназначна прадэманстравана, што беларускія ўлады сур’ёзна ставяцца да асноўных правоў сваіх грамадзян, мы прапануем ажыццявіць наступныя пяць крокаў:
Беларусь можа і павінна быць квітнеючай і свабоднай краінай, як і ейныя суседзі. Беларусы павінныя ведаць, што ў цяжкую хвіліну ЗША і Еўропа разам на іхнім баку. Лукашэнка і ягоны ўрад трэба прымусіць заплаціць адчувальную, сур`ёзную цану за іх аўтарытарызм і рэпрэсіі. Калі міністры ЕЗ сустрэнуцца ў панядзелак, каб абмеркаваць тэму Беларусі, мы спадзяемся, што яны будуць разумець, што прыйшоў час для прынцыповага падыходу і для рашучых дзеянняў па абодва бакі акіяна.
Джон Керы —
Джо Ліберман — незалежны сенатар ад штата Канэктыкут, старшыня сенацкага камітэта нацыянальнай бяспекі.