Французскі фатограф зрабіў серыю фота сваёй бабулі ў вобразе супергероя, каб дапамагчы ёй адолець дэпрэсію.

Некалькі гадоў таму французскі фатограф Саша Гольдбержэ заўважыў, што яго 91-гадовая бабуля Фрэдэрыка адчувае сябе самотнай і прыгнечанай. Каб падбадзёрыць яе, ён прапанаваў зрабіць серыю незвычайных фатаграфій у касцюме супергероя. Бабуля неахвотна пагадзілася, але як толькі яны пачалі ўвасабляць вобраз, яна натхнілася ідэяй і не пераставала ўсміхацца.

Фрэдэрыка нарадзілася ў Будапешце за 20 гадоў да Другой сусветнай вайны. Падчас вайны, у часы пераследу габрэйскага народа, рызыкуючы сваім жыццём, яна выратавала жыцці дзесяці чалавек. Перажыўшы нацызм і камунізм, яна імігравала з Венгрыі ў Францыю, вымушаная камуністычным рэжымам пакінуць сваю радзіму незаконна або знаходзіцца пад пагрозай смерці.

Пасля нечаканага поспеху гэтага праекту, названага Mamika, Гольдбержэ стварыў старонку на MySpace для сваёй бабулі. Цяпер у яе больш за 2 200 сяброў, і яна атрымлівае паведамленні кшталту «Вы — бабуля, пра якую я марыў» і «я спадзяюся быць падобным да Вас у старасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?