Супрацоўніку батальёна дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама прыйшлося ўжыць прыёмы самаабароны, каб уціхамірыць парушальніка,

паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.

Мужчына трапіў у поле зроку інспектара ДПС на вуліцы Гаўрылава, калі пераходзіў вуліцу ў неналежным месцы. Ужо пры першай камунікацыі з пешаходам-парушальнікам высветлілася, што той банальна п’яны. Праўда, супрацоўніка ДАІ мужчына ідэнтыфікаваў неяк дзіўна:

ён адразу сеў у машыну і сказаў «Паехалі».

Сітуацыя кардынальна змянілася, калі аўтамабіль пад’ехаў да будынка абласнога ДАІ і супрацоўнік ДПС стаў выклікаць свайго напарніка. Мужчына, відаць, зразумеў, што прыехаў не туды, спрабаваў выйсці з машыны і, калі ў яго не атрымалася, дастаў нож і стаў пагражаць супрацоўніку ДПС.

Фізічна дужаму інспектару было няцяжка скруціць буяна, пасля чаго той быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?