Вёска Якімовічы, што ў Слонімскім раёне, ужо які год падвяргаецца нападу дзікоў. Дагледжаныя ўчасткі зямлі, перакапаныя вострымі парсючынымі ікламі, нібы танкавымі міннымі траламі, ператвараюцца ў пераараныя равы.

Днямі карэспандэнт «ГС» пабываў на месцы. Па прыездзе ў вёску адразу кідаецца ў вочы пераараная зямля. Самі сяляне распавядаюць, што амаль кожную раніцу яны прачынаюцца ад віску дзікіх жывёл і са страхам глядзяць у вокны.

Мясцовы жыхар Уладзімер Швайдзюк увесь на эмоцыях кажа: «Мы садзім на зямлі бульбу, цыбулю, часнык ды іншую гародніну. Гэтая зямля нас корміць. А дзікі яе псуюць. Часам баішся выйсці на вуліцу, бо звер гуляе проста ў дварах вёскі. Бо галодны звер, небяспечны. Ён і накінуцца можа. А жывуць у нас людзі састарэлыя і з агрэсіўным кабаном не справяцца. Да нас прыязджалі з інспекцыі па ахове прыроды, і з выканкама, і ведаеце, што яны нам сказалі? Кажуць, што зона нашай вёскі – гэта зона адпачынку, дзе забаронена страляць кабаноў. Што нам рабіць? Чакаць пакуль нас перегрызут кабаны?», – кажа Уладзімір Васільевіч.

Вяскоўцы распавялі, што іх вёска не адзіная. Практычна ўсе вёскі у акрузе падвяргаюцца нападу лясных ікластых звяроў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?