ХК «Дынама-Мінск» упершыню з пачатку сезона апусціўся на 9-ты радок у Заходняй канферэнцыі чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі -- cёння пераследчык «зуброў» ніжагародскае «Тарпеда» выйграла ў гасцях у екацярынбургскага «Аўтамабіліста» з лікам 3:2.

У «Тарпеда» цяпер 70 балаў, у «Дынама» — 68, прычым валжане маюць гульню у запасе.

«Дынама» засталося правесці тры гульні, усе тры — на «Мінск-Арэне».

16 лютага «Дынама» згуляе супраць чалябінскага «Трактара», 18-га — з «Салават Юлаевым» (Уфа), 20-га — супраць «Металурга» (Магнітагорск).

Каб трапіць у плей-оф, мінскаму клубу трэба перамагаць ва ўсіх трох матчах у асноўны час і спадзявацца на мінімум дзве паразы «Тарпеда» ў асноўны час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?