Кароль Іярданіі Абдала II 1 лютага змяніў кіраўніка ўрада краіны. Новым прэм’ерам стаў Маруф Бахіт.

Бахіту даручана стварыць новы ўрад, які будзе займацца правядзеннем «сапраўдных рэформаў палітычнай сістэмы», скіраваных на дэмакратызацыю грамадства і падвышэнне ўзроўню жыцця.

На пасадзе прэм’ер-міністра Маруф Бахіт змяніў Саміра Рыфаі, які ўзначальваў урад ад 2009 года. 28 студзеня ў Іарданіі пачаліся народныя пратэсты з патрабаваньнем адстаўкі яго кабінета. Акрамя таго, пратэстоўцы патрабавалі рэфармаваць палітычны лад каралеўства, у прыватнасці — зрабіць пасаду прэм’ер-міністра выбарнай (цяпер кіраўніка ўрада прызначае кароль).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?