На сайце «Паляванне і рыбалка ў Беларусі» ДУ «ЦэнтрКурорт», якое належыць адміністрацыі прэзыдэнта, на аўкцыён выстаўлены зубр.
Лот пад нумарам 15 рэкламуецца як «ўнікальны экземпляр» зубра, «самец, які не прызначаны для свабоднага палявання, з рэзервовага генафонду».

Першапачатковы кошт зубра — 40 тысяч еўра. Пераможца аўкцыёну атрымае магчымасць забіць жывёлу з уласнай зброі на тэрыторыі Белавежскай Пушчы, а таксама вывезці «трафей» за мяжу. У якасці бонусу прапануецца права на прэпараванне зубра.

Інтэрнэт-аўкцыён будзе працягвацца да 2 сакавіка. Імгненна атрымаць жыццё зубра можна за 50 тысяч еўра.

Арганізатары аўкцыёну адзначаюць, што праводзяць яго ў адпаведнасці з указам прэзідэнта.

Белавежскі зубр дагэтуль занесены ў Чырвоную кнігу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?