Аднаго з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Аляксандра Фядуту ў чарговы раз дапыталі ў якасці падазраванага ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 г. у Мінску. Як распавяла жонка Фядуты Марына, сёння з ім бачылася адвакат.

— Яго выклікалі для правядзення допыту, таму адвакат змагла ўбачыцца з Аляксандрам. Яна распавяла мне, што Аляксандр выглядае схуднелым, адгадаваў вусы.

Дарэчы, з моманту зняволення Аляксандра пад варту адвакат так і не атрымала магчымасці сустрэцца адзін на адзін са сваім падабаронным. У спатканні з мужам пакуль адмоўлена і мне. Прычына — хвароба следчага, — сказала Марына Фядута.

Нагадаем, з моманту затрымання Аляксандра Фядуты 20 снежня жонка атрымала ад яго толькі адзін ліст. У абарону Аляксандра Іосіфавіча выступілі філолагі Літвы і Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?