Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у інтэрвію польскай газэце Rzeczpospolita выказаў зьдзіўленьне дзеяньнямі Лукашэнкі пасьля выбараў.

Адказваючы на просьбу ацаніць сытуацыю ў Беларусі, Януковіч сказаў:

«Ніхто ня меў сумневаў у тым, што Лукашэнка перамог на гэтых выбарах. Пра гэта сьведчылі сацыялягічныя дасьледаваньні.

Але мне здаецца, што апошнім часам ён вельмі зьмяніўся, я думаў, што ён абярэ больш прагматычную лінію ў дачыненьні да апазыцыі. Калі я зь ім размаўляў, то думаў, што ён зьмяніўся да лепшага», — сказаў ён.

«Аднак, калі я пабачыў, што здарылася ў Беларусі, то зьдзівіўся. Прасьцей кажучы, ён перагнуў палку. Я думаю, што яго няправільна паінфармавалі спэцслужбы. Ён занадта ім даверыўся», — дадаў Януковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?