Добры настрой можа быць эфэктыўным лекам ад прастуды. Гэта спраўдзілі амэрыканскія дактары, якія спэцыяльна заражалі добраахвотнікаў хваробатворнымі вірусамі.

Пасьля яны дасьледвалі, як кожнага пацыента ўплываў на эфэктыўнасьць змаганьня арганізму з інфэкцыяй. Згодна з вынікамі тэстаў, хворыя аптымісты адчуваюць сябе значна лепш за тых, хто залішне перажывае з-за сваіх хваробаў.

Дактары падкрэсьліваюць, што ў халодную паравіну “эмацыйна-пазытыўны стыль” жыцьця можа зьмякчаць сымптомы ня толькі прастуды, але і грыпу. Спрые гэтаму тое, што людзі з пазытыўнай ўстаноўкай часта маюць лепшы імунітэт і ня робяць трагедыі з закладзенага носу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?