Эўрапейская камісія павялічыла ў чатыры разы фінансавую дапамогу на падтрымку правоў чалавека і грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Пра гэта на донарскай канфэрэнцыі ў Варшаве паведаміў камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня Штэфан Фюле.
Паводле Фюле, дапамога павялічыцца да 15.6 мільёнаў эўра зь цяперашніх чатырох мільёнаў.
Мэта міжнароднай канфэрэнцыі донараў «Салідарныя зь Беларусьсю» — узмацніць фінансавую і іншую дапамогу дэмакратычнай супольнасьці, незалежным СМІ і беларускім студэнтам, выключаным з ВНУ за сваю апазыцыйную дзейнасьць.
0
0
0
0
0
0