Бо бачыць у гэтым экстрэмізм.

На ўчорашнім пасяджэнні выканкаму Беларускай федэрацыі футбола было рэкамендавана футбалістам пазбягаць нумароў на майках 14, 18, 28 і 88. Маўляў, у гэтых лічбах можа быць угледжаны расісцкі падтэкст.

14/88 — гэта вядомае шыфраванае нацысцкае вітанне. 18 — у гэтай самай шыфроўцы абазнае Адольфа Гітлера (A — першая літара, Н — восьмая).

А вось чым не спадабалася лічба 28 можна толькі здагадвацца. Хіба што два разы па 14?

Выпадак з узняццём на трыбунах такіх лічбаў узнік мінулым летам у Барысаве. Калі на сустрэчы першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў БАТЭ з ісландскім «Хабнаф’ёрдзюрам», фанаты паднялі шыльдачкі «14» і «88».

Генеральны дырэктар барысаўцаў Анатоль Капскі адразу ўгледзіў у гэтым фашысцкую выхадку. У выніку таго інцыдэнту моцна пацярпела групоўка фанатаў БАТЭ.

Самі ж фаны тлумачылі гэта тым, што выказвалі падтрымку футбалістаў Арцёма Радзькова (№ 14) і Агнэса Гаарана (№ 88).

Заўзятары на форумах лічаць рэкамендацыю БФФ абсурднай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?