Чарговыя допыты актывістаў у Баранавічах.

 21 студзеня на кватэру Малашчанкаў, у якіх толькі-толькі нарадзілася дачка, прыйшлі з ператрусам.

21 студзеня на кватэру Малашчанкаў, у якіх толькі-толькі нарадзілася дачка, прыйшлі з ператрусам.

Як паведаміў «Intex Press» прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, позву ўручылі яму сёння каля дома двое ў цывільным. «У позве напісана: "вы абавязаны з'явіцца для дачы тлумачэнняў у сувязі з праводзімай праверкай", – распавёў прадпрымальнік. – Больш ніякіх тлумачэнняў не было – ні пісьмовых, ні вусных».

Мікалай Чарнавус быў даверанай асобай былога кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, а таксама быў у ініцыятыўных групах па зборы подпісаў за былых кандыдатаў у прэзідэнты.

На допыты таксама выклікалі Сяргея Гоўшу і Віктара Цяпіна, якія выступалі ў якасці назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах.

Нагадаем, што ў Вячаслава Болбата і Таццяны Малашчанка – былых кіраўнікоў баранавіцкіх ініцыятыўных груп экс-кандыдатаў у прэзідэнты Уладмзіра Някляева і Віталя Рымашэўскага – прайшлі ператрусы 21 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?