Сваякі й паплечнікі лідэра Грамады і экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна павезьлі палітвязьню ў турму кветкі, кнігі й лісты. Сёньня, 25 лістапада, А.Казулін сьвяткуе дзень нараджэньня. Ён працягвае трымаць у турме бестэрміновую галадоўку, дабіваючыся разгляду беларускага пытаньня на Радзе Бясьпекі ААН. Ідзе яе 36-ы дзень.

Напярэдадні дня нараджэньня лідэра грамадоўцы распачалі акцыю “Адпраў паштоўку Казуліну”. Яны заклікалі грамадзянаў адпраўляць вітаньні вязьню на адрас: 211300 Віцебскі раён, пас. Віцьба, ВК №3, 1-шы атрад, Казуліну Аляксандру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?