«І як у нас людзі трапляюць у дзяржаўныя чыноўнікі?» — задае рытарычнае пытанне вядомы беларускі паэт Андрэй Хадановіч, рэцэнзуючы зборнік вершаў Анатоля Рубінава.

Анатоль Рубінаў — старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, яго кніга выйшла ў выдавецтве «Літаратура і мастацтва» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі, то бок за народныя грошы. Зборнік адлюстроўвае больш за 20 гадоў «творчасці» чыноўніка.

Пазнаёміўся з лірыкай «дзяржаўна-паэтычнага» дзеяча і Андрэй Хадановіч.

«Аўтар аказаўся датычным да стварэння новага жанру ў сусветнай паэзіі. Ёсць паэты, якія падглядаюць за сучаснікамі, ёсць літаратары, якія падслухоўваюць сучаснікаў, лірычны ж герой нашага дзяржаўнага мужа займаецца паднюхіваннем за сваімі сучаснікамі.

Мяркуйце самі:

Ох, народ ты наш, народ,
Ох, народище!
Из полтысячи пород —
Одна породища!

Наш один — за ихних двух —
Только дай борща…
И раз в двадцать крепче дух…
Из туалетища.

— зачытаў паэт адзін з вершаў Анатоля Рубінава.

Пры гэтым Андрэй Хадановіч падкрэслівае, што кожны грамадзянін краіны, не зважаючы на род заняткаў, мае поўнае права пісаць вершы. Але «іншая справа, калі гэтая творчасць выходзіць з паважанага дзяржаўнага выдавецтва, пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі. А значыць, не за грошы аўтара, не за грошы яго сяброў, а за сродкі падаткаплатнікаў.

І тут ужо робіцца трывожна.
Бо сёння найлепшыя беларускія кнігі выходзяць за грошы саміх аўтараў, а тут сітуацыя наўпрост супрацьлеглая.
Бо адзін з найлепшых беларускіх паэтаў Уладзімір Някляеў вымушаны ісці ў палітыку, за што яго збіваюць, ён трапляе ў турму КДБ, цяпер утрымліваецца пад хатнім арыштам. У той самы час гэты дзяржаўны дзеяч ідзе ў паэзію. Але калі ў першага атрымалася стварыць запамінальны палітычны вобраз (можа, таму і быў такі жорсткі адказ), то другому лепш бы ў паэзію не ісці».

Зрэшты, як адзначае тэлеканал «Белсат», новыя вершы Анатоля Рубінава зусім не «горшыя» за ранейшую творчасць:

Жизнь у ментов такая непростая,
Опять зовут, опять на выезд им пора,
И днем, и ночью мирных граждан охраняют,
Рискую жизнями, лихие опера.

Ох, и менты, менты, менты!
Они с преступником «на ты»,
Его поймать для них пустяк лишь сущий,



Хоть туповаты, но хитры,
Хоть неуклюжи, но храбры,
От них по телеку и плющит нас, и крючит.

(«Менты», 2010).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?