Міністэрства адукацыі прапануе выдзяліць 50–100 стыпендый для прыцягнення ў Беларусь замежных студэнтаў.
Пра гэта паведаміў сёння на калегіі Мінадукацыі, прысвечанай вынікам працы сістэмы адукацыі Беларусі ў 2010 годзе і асноўным задачам на 2011 год, першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па словах першага намміністра, вылучэнне гэтых стыпендый дазволіць прыцягнуць у Беларусь для навучання лепшых студэнтаў, больш мэтанакіраваных і адораных, больш матываваных. «Гэтыя стыпендыі таксама дазволяць прыцягваць для навучання ў нашай краіне як студэнтаў з Усходу і Афрыкі, так і з еўрапейскіх краін», — лічыць Аляксандр Жук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?