У сувязі з пачаткам будаўніцтва транспартнай развязкі на перасячэнні вуліц Арлоўская і Ціміразева і рэканструкцыі вуліцы Ціміразева на два гады змяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту.
Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь».

Закрываецца рух усіх відаў транспарту па вул. Ціміразева на ўчастках ад вул. Радужная да вул. Арлоўская і ад вул. Арлоўская да вул. Сапёраў.

З 4 лютага 2011 года па 31 снежня 2012 года: рух тралейбусаў маршрутаў № № 14, 58 арганізуецца па пр-це Пушкіна, вул. Арлоўская, пр-це Пераможцаў, вул. Сапёраў, Ціміразева ў абодвух напрамках; тралейбусаў маршруту № 39 «ДС Паўднёвы Захад — 2-е кальцо» арганізуецца па будных днях не ў гадзіны пік і па выхадных днях. Па будных днях у гадзіны пік будзе арганізавана праца тралейбусаў маршруту № 39Д «ДС Паўднёвы Захад — Гарадскі Вал».

Рух аўтобусаў маршрутаў № № 29, 69 арганізуецца па пр-це Пушкіна, вул. Арлоўская, пр-це Пераможцаў у абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпынкаў па шляху руху. Рух аўтобусаў маршруту № 77 арганізуецца ў абодвух напрамках па пр-це Пераможцаў, вул. Сапёраў з разваротам у раёне перакрыжывання вуліц Ціміразева — Сапёраў. Рух аўтобусаў маршруту № 73 арганізуецца ў абодвух напрамках па пр-це Пераможцаў, вул. Радужная да канцавога пункта «Вяснянка» з выкананнем усіх прыпынкаў па шляху руху. Рух аўтобусаў маршруту № 555 арганізуецца па вул. Ціміразева, Сапёраў, пр-це Пераможаў, вул. Нарачанская, Ціміразева ў абодвух напрамках з выкананнем прыпынку «Універсам «Суседзі» па пр-це Пераможцаў пры руху ў абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў маршрутаў № № 219Д, 420Д арганізуецца ў абодвух напрамках па вул. Ціміразева, Сапёраў, пр-це Пераможцаў, вул. Нарачанская з выкананнем прыпынку «Вул. Радужная» па пр-це Пераможцаў пры руху ў абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў часовага маршруту № 197С арганізуецца па пр-це Пушкіна, вул. Арлоўская, пр-це Пераможцаў, вул. Нарачанская, Ціміразева ў абодвух напрамках з выкананнем прыпынку «2-е кальцо» па вул. Арлоўская пры руху ў бок ст. Ждановічы. Рух аўтобусаў маршрутаў № № 11, 130 арганізуецца па пр-це Пушкіна, вул. Арлоўская, пр-це Пераможцаў, вул. Радужная, Ціміразева ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпынкаў па шляху руху.

Тралейбусны маршрут № 21 і аўтобусны маршрут № 60 закрываюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?