Deutsche Bahn AG раскручваюць праект хуткаснай чыгункі ад Нямеччыны да Кітаю. Грузавыя перавозкі будуць ажыцьцяўляцца ў тым ліку празь Беларусь.

«Я думаю, ужо праз колькі гадоў можна будзе езьдзіць з Шанхаю ў Кёльн», - заявіў кіраўнік нямецкіх чыгунак Гармут Мэдарн (Hartmut Mehdorn). Увесь шлях зойме дванаццаць дзён – значна меншы час, чым той самы маршрут на караблі.

Новая чыгунка будзе спрыяць разьвіцьцю гандлёвых сувязяў Эўропы з Кітаем, эканоміка якога разьвіваецца імклівымі тэмпамі, а таксама з Усходняй Эўропай. Мэдарн падлумачыў, што для ажыцьцяўленьня грузавых перавозак неабходны выхад да партоў. Значная роля надаецца порту ў Гамбургу.

Па зьвестках Мэдарна, праект чыгункі мае на мэце рэкордныя паказьнікі. Таваразварот чакаецца на ўзроўні каля 30 мільёнаў эўраў, прыбытак ад падаткаў – 2 мільёны эўраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?