Беларусы скупаюць валюту і золата, нягледзячы на пераконванні ды запэўніванні старшыні Нацбанку Пятра Пракаповіча аб стабільнасці беларускага рубля.

Паводле інфармацыі прэс-службы Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь, у студзені чыстая пакупка насельніцтвам замежнай валюты склала амаль 57 мільёнаў долараў. У гэты ж час насельніцтва і прадпрыемствы Беларусі набылі больш 118 кг золата 999,9 пробы. Гэта ў тры разы больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

Статыстыка сведчыць пра тое, што адміністрацыйныя забароны Нацбанку на безнаяўным рынку валюты ўсё адно не спынілі актыўнасці грамадзянаў у набыцці замежных грошай. У студзені чыстая пакупка валюты прадпрыемствамі-рэзідэнтамі краіны на Беларускай валютна-фондавай біржы склала амаль 327 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?