Першы на прасторы былога СССР рэгулярны тралейбусны маршрут, які часткова праходзіў па вуліцы без кантактнай сеткі, пратрымаўся роўна тыдзень. Затое ў Бабруйску зьявіўся незвычайны аўтобус – у ім пешаходам-парушальнікам правілаў дарожнага руху чытаюць лекцыі і дораць флікеры.

Адзіны ў Бабруйску ды й ва ўсім былым СССР «бесправадны» тралейбус маркі АКСМ-33300А быў перакінуты на звычайны тралейбусны маршрут Бабруйску №2. Цяпер ён ходзіць у кампаніі сваіх «ардынарных» братоў. Прычына – малая колькасьць пасажыраў на маршруце. Нягледзячы, што на ўвесь маршрут быў адзін тралейбус, скарыстацца яго паслугамі было ўсяго 20-30 ахвотнікаў.

Затое ў Бабруйску абкатваецца новая навінка – аўтобус-аўдыторыя, у якім пешаходы-парушальнікі правілаў дарожнага руху маюць магчымасьць ня толькі пакатацца па родным горадзе, але і паслухаць лекцыі даішнікаў, дый на разьвітаньне атрымаць флікер – адлюстравальны значок, каб быць больш заўважным на дарозе.

Флікеры выдаюцца толькі юным парушальнікам, а ў дарослых свой разьлік – гэткая лекцыя вызваляе ад штрафу, які сёньня складае 15500 рублёў.

Раней на гэтую тэму: У Бабруйску тралейбус ходзіць без правадоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?