Польскі лідар Браніслаў Камароўскі плануе адправіцца ў Катынь 3 красавіка, да 71-й гадавіны расстрэлу афіцэраў войска Польскага пад Смаленскам, каб ушанаваць іх памяць.

Яго папярэднік Лех Качыньскі загінуў за год да таго — прэзідэнцкі лайнер з дэлегацыяй прадстаўнікоў кіраўніцтва Польшчы, якiя накiроўвалiся на жалобныя мерапрыемствы ў Катынь, разбіўся пад Смаленскам 10 красавіка.

У катастрофе ніхто з 96 пасажыраў і членаў экіпажу не выжыў.

Па словах дарадчыка цяперашняга прэзідэнта Томаша Наленча, Камароўскі прыбудзе ў Катынь разам са сваякамі расстраляных афіцэраў. Дарадца падкрэсліў, што менавіта 3 красавіка 1940 года пачаліся расстрэлы.

«Трагедыя ў Смаленску засланіла сабой тыя [памятныя] мерапрыемствы і з 10 красавіка пра іх не казалі. Таму прэзідэнт хоча ўшанаваць памяць ахвяраў Катынскай трагедыі, — заявіў Наленч. — У тым ліку — для таго, каб выканаць катынскую місію «, перапыненую смаленскай катастрофай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?