Пляменнік Яраслава Раманчука — Артур Раманчук атрымаў пастанову суду, паводле якой ён павінен адбыць яшчэ 9 сутак пакарання. 20 сьнежня яго асудзілі на 12 сутак, але праз трое сутак выпусьцілі з Жодзінскай турмы.

Тады прадстаўнік адміністрацыі турмы ў Жодзіне заявіў, што Артур быў адпушчаны, бо ён студэнт замежнай ВНУ.

З новай пастановай Артура Раманчука азнаёміў участковы міліцыянт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?