Сёння над ўсходняй Атлантыкай з’явіўся маладзенькі цыклон, які нямецкія метэаролагі назвалі Нікалас. Менавіта з ім будзе звязаная штармавое надвор’е ў дзяржавах Усходняй Еўропы, у тым ліку і ў нашай краіне.
У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер
месцамі вельмі моцны парывісты.
У многіх раёнах краіны раніцай і днём 8 лютым чакаецца ўзмацненне ветру да 15–22 метраў у секунду, месцамі хуткасць ветру дасягне 25–27 метраў у секунду. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Днём прагназуецца 1–7 градусаў цяпла.
У сераду Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам цыкланічных віхураў. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, магчымыя завеі. На дарогах захаваецца галалёдзіца. На значнай частцы прагназуецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.
У другой палове тыдня заходнія вятры зменяцца паўночнымі, будзе халадаць. У чацвер месцамі пройдзе кароткачасовы снег. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 3–9 градусаў ніжэй за нуль, ноччу пры праясненнях будзе да 12 градусаў марозу.
У пятніцу, 11 лютага, праз поўнач Украіны чакаецца перамяшчэнне воблачнай віхуры, якая закране і Беларусь. Ноччу па
Асабліва халодна будзе ў бліжэйшыя выхадныя:
тэмпература паветра ў ноч на суботу складзе мінус 6–13 градусаў, пры праясненнях панізіцца да мінус 15–20 градусаў. Маразы ў ноч на нядзелю, 13 лютага, ўзмоцняцца да 10–17 градусаў, пры праясненнях будзе да 20–24 градусаў.
Днём прагназуецца ад мінус 5 на





