Працягваюцца пратэсты на плошчы Тахрыр у Каіры, насуперак спробам уладаў спыніць двухтыднёвыя акцыі пратэсту. Сотні дэманстрантаў сабраліся на плошчы і ў панядзелак увечары з патрабаваннем неадкладнай адстаўкі Хосні Мубарака.
Урад ацэньвае ў 300 мільёнаў даляраў штодзённыя эканамічныя страты і выказвае гатоўнасць пайсьці на шэраг саступак, у тым ліку і на папраўкі да канстытуцыі.
У панядзелак абвешчанае павышэнне на 15% заробкаў і пенсій дзяржслужачым. Зменшаная і камендацкая гадзіна, цяпер гэта перыяд ад 8 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы.
Паводле праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, у Егіпце за час беспарадкаў загінулі не менш за 297 чалавек. Прычым больш як 200 у Каіры.