З казіно 28-гадовы мінчук вяртаўся бліжэй да раніцы і «ў плюсе»: арганізм падагравала грунтоўная доза спіртнога, а заднюю кішэню - 1,5 мільёна беларускіх рублёў выйгрышу. Але да сваёй кватэры шчасліўчык не дайшоў:

у пад'ездзе дома па вуліцы Лынькова невядомы ўдарыў яго па спіне, забраў ўсе грошы і збег. Пацярпелы той жа раніцай звярнуўся ў міліцыю з заявай...

Аператыўнікі наведаліся ў казіно, дзе з дапамогай аховы высветлілі прыкметы зламысніка. А праз некалькі дзён гэтыя ж супрацоўнікі службы бяспекі затрымалі і перадалі праваахоўнікам самога налётчыка, якога апазнала дзяўчына-бармэн, як толькі той зноў з'явіўся ў іх установе.

Як высветлілася на следстве, затрыманы 17-гадовы падлетак сачыў за нецвярозым «шчасліўчыкам» ад самага казіно і, як толькі той увайшоў у пад'езд, рэалізаваў злачынную задуму. Праўда, адказваць яму давядзецца па-даросламу - у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за рабаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?