Упершыню пасля зьмены меры стрымання на хатні арышт экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева вазілі на допыт у КДБ.

Пра гэта паведаміла Інтэрфаксу адвакат Тамара Сідарэнка.

Допыт прайшоў 7 лютага і цягнуўся каля гадзіны. Адвакат адмовілася паведаміць падрабязнасці, бо адвакаты фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Мінску далі падпіску пра неразгалошванне таямніцы следcтва.

Сідарэнка не выключыла, што тэрміны папярэдняга расследавання для яе падабароннага будуць працягнуты.

У канцы студзеня Някляева выпусцілі з-пад варты ў СІЗА КДБ і змясцілі пад хатні арышт з аховай. 19 сьнежня яго збілі і даставілі ў шпіталь, а адтуль забралі ў СІЗА КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?