Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў пастанавіў з восені 2011 года адмяніць пераход краіны на зімовы час.
«Я прыняў рашэнне пра адмену пераходу на зімовы час — пачынаючы з восені гэтага года. І даю адпаведнае даручэнне ўраду», — сказаў ён на сустрэчы з маладымі навукоўцамі і лаўрэатамі прэміі прэзідэнта РФ у галіне навукі і інавацый за 2010 год, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Паводле словаў Мядзведзева, «неабходнасць адаптавацца [да зменаў часу] звязана і са стрэсам, і з захворваннямі».
Такім чынам, перавод стрэлак на гадзіну наперад у апошнюю нядзелю сакавіка 2011 года для Расіі стане апошнім.
Пра аналагічныя захады ў Беларусі пакуль нічога невядома,
але калі ў нас захаваецца пераход на зімовы час, то з 30 кастрычніка 2011 года па 26 сакавіка 2012 года розніца паміж мінскім і маскоўскім часам складзе дзве гадзіны. Потым вернецца да адной гадзіны.