Заўтра, 28 лістапада, а 10-й раніцы ў будынку Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь (Леніна, 28) адбудзецца судовае паседжаньне па пазове Міністэрствы юстыцыі да РГА «Беларускі Хельсінскі Камітэт» (старшыня – Тацяна Процька) аб прыпыненьні дзейнасьці арганізацыі.
Падставай патрабаваньняў Мінюсту зьяўляецца нявыплата падаткаў БХК па грантах міжнароднай праграмы ТАСІС.
Справа слухаецца ў адчыненым судовым працэсе пад старшынствам судзьдзі Вярхоўнага суда Н. Бабкова.
Фота Андрэя Лянкевіча