Вядомая журналістка Юлія Слуцкая сышла з пасады галоўнага рэдактара Еўрапейскага радыё для Беларусі, якую яна займала некалькі апошніх гадоў. Гэтую пасаду заняў Віталь Зыблюк, які да апошняга часу быў намеснікам усп-ні Слуцкай.
Якія прычыны яе сыходу?
Юры Дракахруст: Юлія, чаму вы сышлі з пасады галоўнага рэдактара Еўрарадыё?
Слуцкая: Мне шкада, што гэта здарылася, для мяне гэта было вельмі балючае рашэнне. Прычыны — і простыя і складаныя.
Я медыйна кансультавала каманду аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты. Тыя людзі, з якімі я працавала амаль што год, трапілі за краты. Некага вызвалілі пад хатні арышт, каго — пад падпіску, але якая сітуацыя ў краіне, вы ведаеце.
Цяпер я разумею, што адсюль,
Мы арганізавалі каманду з палітыкаў, якія прадстаўлялі каманды розных кандыдатаў і засталіся на волі, і зрабілі для іх паездкі па еўрапейскіх сталіцах напярэдадні пасяджэння Еўрапарламенту па Беларусі 12 студзеня і пасяджэння Рады ЕС 31 студзеня.
Палітыкі і грамадскія дзеячы наведалі Польшчу, Літву, Чэхію, Нямеччыну, Данію, Галандыю і Швецыю. У нас адбыліся сустрэчы на высокім узроўні, мы праводзілі
Дракахруст: Юля, а ўсё ж вы самі сышлі ці вас прымусілі сысці, як тое было, калі вы былі рэдактарам «Комсомольской правды в Белоруссии» [у 2006 г.]?
Слуцкая: Я медыйна кансультавала адну з кандыдацкіх камандаў у свой вольны час. Сысці — гэта было выключна маё асабістае рашэнне. Я зразумела, што настаў час, калі трэба было выбіраць. Я проста не магла ўжо сумяшчаць. Я мусіла зрабіць выбар і я яго зрабіла.
Тое, што я цяпер ствараю, гэта таксама медыйная праца, і я спадзяюся, што ў мяне нешта атрымаецца.
Дракахруст: І вы не будзеце больш працаваць на Еўрарадыё ні ў якай якасці?
Слуцкая: Працаваць я там не буду. Але чалавечыя кантакты, зразумела, захаваюцца. Там мае сябры, мае партнёры, мае любімыя журналісты. Але гэта не будуць працоўныя кантакты, толькі сяброўскія і чалавечыя.
Дракахруст: А некаторыя людзі з Еўрарадыё сыйдуць з вамі ў ваш праект?
Слуцкая: Ні ў якім разе. Я ніколі не пайду на тое, каб забіраць людзей з праекту Еўрарадыё. Я буду шукаць іншых людзей.
Дракахруст: А як вы ацэньваеце прызначэнне Віталя Зыблюка на пасаду галоўнага рэдактара радыё?
Слуцкая: Вельмі добра. Гэта мой намеснік, з якім мы працавалі ўвесь гэты час. Віталь хоць і малады, але вельмі крэатыўны чалавек, шмат чаму навучыўся за гэты час. Я спадзяюся, што ў яго добра атрымаецца.
Дракахруст: Юлія, а вы збіраецеся застацца за межамі Беларусі?
Слуцкая: Пакуль у мене тут праца — я працую тут. Бяспечна ці небяспечна мне цяпер ехаць у Беларусь — я не ведаю. Будзем глядзець.