Арцёма Кузьміна, які за ўдзел у акцыі 19 снежня 10 сутак правёў у ізалятары, не хацелі ўзнаўляць пасля акадэмічнага адпачынку.
Адміністрацыя Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта тлумачыла гэта тым, што існуе адпаведнае ўнутранае распараджэнне адносна яго. Маладому чалавека дакумент не паказалі. І раілі прыйсці праз год.
Пасля кансультацыі з юрыстамі Арцём сустрэўся з рэктарам універсітэта Іванам Жарскім. Той спаслаўся на ўласнае нежаданне прымаць яго на вучобу. Але супраць закона не пайшоў. У выніку Арцёма Кузьміна ўзнавілі на 2 курсе, але прыгразілі, што адлічаць адразу ж пасля якога-небудзь парушэння.