1 сакавіка адмяняецца консульскі збор за эстонскую доўгатэрміновую (нацыянальную) візу для грамадзян Беларусі.

Пра гэта паведамілі ў пасольстве Эстоніі ў Мінску.

Рашэнне аб адмене консульскага збору было прынята 3 лютага на пасяджэнні эстонскага ўрада. Міністр замежных спраў Урмас Паэт адзначыў, што мэта гэтага захаду — выказаць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Падставай для хадайніцтва аб выдачы нацыянальнай візы з’яўляецца кароткатэрміновая праца ў Эстоніі, да прыкладу, прадстаўнікоў творчых прафесій, выкладчыкаў, студэнтаў, спартсменаў, трэнераў.

Нацыянальную візу таксама можна атрымаць для вучобы, догляду за хворым сваяком або для працы нянечкай. Доўгатэрміновая віда дае права знаходзіцца на тэрыторыі Эстоніі да 180 дзён на працягу года.

Раней аналагічнае рашэнне прынялі Польшча і Латвія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?