Сёньня ў Менску а 19-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы пройдзе акцыя ў падтрымку палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.
Нагадаем, што 1 лістапада лідэра незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт асудзілі на паўтары гады калёніі агульнага рэжыму. Яго і абвінавацілі ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Арганізатары акцыі спадзяюцца прыцягнуць увагу ўдзельнікаў саміту СНД і яшчэ раз нагадаць усім пра палітвязьняў, а таксама пра тое, як праходзілі выбары ў нашай краіне і якія падзеі адбыліся за гэты час.
0
0
0
0
0
0