Пра гэта сьцьвярджаюць у БелНДІ «Горадабудаўніцтва». А колькі тыдняў таму ў Горадні зруйнавалі чарговую камяніцу – будынак старога млыну, што побач з чыгуначным вакзалам.

Падчас будаўнічых працаў вясной-летам 2006 г. у Горадні Ўпраўленьне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры зафіксавала шматлікія парушэньні закону. Аб чым было зробленае афіцыйнае прадпісаньне. БелНДІ «Горадабудаўніцтва», які распрацаваў Генеральны плян Горадні (зацьверджаны прэзідэнтам Беларусі ў 2003 г.), даў афіцыйную ацэнку працам, якія вядуцца ў Горадні сёньня: «На жаль, работы, што фактычна выконваюцца цяпер, не адпавядаюць вышэйпазначым горадабудаўнічым праектам». У Міністэрства культуры быў накіраваны ліст, у якім падрабязна разглядаюцца парушэньні, зробленыя падчас рэканструкцыі вясной-летам 2006 г. Работам, якія плануюць правесьці гарадзенскія ўлады ў бліжэйшы час, даецца нэгатыўная ацэнка: «Заплянаванае будаўніцтва пярэчыць патрабаваньням Закону аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны». У лісьце таксама маюцца рэкамэндацыі па вывядзеньні руху гарадзкога транспарту ў абход цэнтральнага гістарычнага ядра.

Гарадзенскія ўлады пакуль не рэагуюць на заўвагі міністэрства ды НДІ. «Рэканструкцыя» гораду працягваецца. Паўмесяцы таму ў раёне чыгуначнага вакзалу зруйнавалі будынак старога млыну, каб потым...пабудаваць новы трошкі далей ад дарогі. Улады абяцаюць аднавіць млын і разьмясьціць у ім рэстарацыю ды невялічкі музэй. Гісторык Андрэй Вашкевіч кажа, што варта чакаць банальнага новабуду. У плянах гарадзенскіх уладаў павелічэньне транспартнай нагрузкі на гістарычны цэнтар нораду, зьмяненьне ляндшафту ў раёне ракі Гараднічанкі ды інш. У сувязі з гэтым неабыякавыя гарадзенцы ды ўдзельнікі менскай моладзевай арганізацыі «Этна» неаднаразова зьвярталіся ў Міністэрства культуры, НДІ «Горадабудаўніцтва». З інстытуту «этнаўцы» атрымалі ліст пра неадпаведнасьць зацьверджанаму прэзідэнтам Беларусі пляну рэканструкцыі Горадні праведзеных на Савецкай плошчы работ. У лісьце была таксама прапанова зьвярнуцца ў адказныя структуры з просьбай разабрацца ў сытуацыі ў Горадні. Што гарадзенцы супольна зь менчукамі і пачалі рабіць. На сайце harodnia.com разьмешчаная падрабязная інфармацыя пра рэакцыю Міністэрства культуры ды БелНДІ «Горадабудаўніцтва» на «рэканструкцыю» гістарычнага цэнтру Горадні, неабходныя кантакты, а таксама адрасы структураў, куды трэба зьвяртацца і прыблізны тэкст звароту.

Азнаёміцца з гэтай інфармацыяй можна па адрасе па гэтай спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?