Матывацыя — у судзе разглядаецца канфідэнцыйная інфармацыя.

11 лютага ў Вышэйшым гаспадарчым судзе пачаўся разгляд пазову «Аўтарадыё». На самым пачатку паседжання журналістам было заяўлена, што сённяшні разгляд справы будзе закрытым, бо акурат сёння ў судзе нібыта павінны былі разглядаць матэрыялы канфідэнцыйнага характару. 11 лютага суд не будзе выносіць ніякага рашэння, разгляд справы перанясуць, дата чарговага паседжання пакуль не вызначаная.

Нагадаем, 12 студзеня 2011 года «Аўтарадыё» атрымала прадпісанне РУП «БелДІЭ» Мінсувязі РБ пра спыненне дзеяння дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектру і забароне на эксплуатацыю радыёэлектронных сродкаў. Прадпісанне вынеслі на падставе рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні 188/11 ад 11 студзеня 2011 г. за подпісам старшыні камісіі міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага. Камісія палічыла, што ў эфіры «Аўтарадыё» распаўсюджвалася інфармацыя, у якой змяшчаліся публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?