Прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак, які пакінуў Каір, зараз знаходзіцца ў Шарм-аш-Шэйху, паведаміў спікер кіроўнай Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Егіпта Махамед Абдала ў інтэрв'ю агенцтву Асашыэйтэд Прэс.
Раней мясцовыя СМІ паведамлялі, што Мубарак разам з сям'ёй з'ехаў з Каіра ў невядомым кірунку.
Дарэчы, зараз у Егіпце знаходзяцца 93 беларускія турысты, апошнія з іх пакінуць краіну 16 лютага. Беларускія турфірмы больш не прадаюць тураў у Егіпет.