Як паведамляе прэса-служба «Маладога Фронту», 12 лютага, а 14 гадзіне чацьвёра супрацоўнікаў міліцыі й КДБ наведалі студэнта мастацкай вучэльні-«глебаўкі» Сьвятаслава (прозьвішча хлапец прасіў не называць). Юнак адчыніў дзьверы кватэры, калі чэкісты паказалі яму свае пасьведчаньні.

Без аніякіх ордэраў «камітэтчыкі» пачалі абшукваць кватэру студэнта-скульптара. Знайшоўшы 8 статуэтак для пераможцаў маладафронтаўскай прэміі «Люблю Беларусь», супрацоўнікі КДБ канфіскавалі іх, ня склаўшы адпаведнага пратаколу.

На пратэст хлопца супрацоўнікі міліцыі й КДБ не зьвярнулі нават увагі й проста сыйшлі з кватэры.

Уручэньне штогадовай прэміі «Люблю Беларусь» павінна адбыцца 12 лютага, а 18 гадзіне ў сядзібе БНФ.

Колькасьць намінацыяў не зьмянілася — іх, як і ў мінулым годзе, будзе восем — «Беларусізацыя», «Палітыка», «Культура», «Спорт», «Pro-Belarus», «Журналістыка», «Грамадзкая чыннасьць» і «Змагар году».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?