Чарговы атлантычны цыклон «Олаф» прынёс у Беларусь снегапады і завеі.

Таму ў найбліжэйшыя суткі ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткачасовы снег, месцамі завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца, па ўсходзе на дарогах снежныя заносы. Вецер будзе паўночны, 5–10 метраў за секунду,

па ўсходзе месцамі парывы дасягнуць 15–20 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 11–17 градусаў,

па паўночным усходзе пры праясненнях — да 22 градусаў марозу.

Днём будзе 9–16 градусаў ніжэй за нуль. У паўднёва-заходніх раёнах ноччу мінус 7–9 градусаў, днём 4–8 градусаў марозу.

***

На наступным тыдні чакаецца халоднае надвор’е. Толькі ў асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег, раніцай чакаецца туман і шэрань. Тэмпература ў начныя гадзіны ў сярэднім па краіне складзе 17–24 градусы марозу.

Па паўночным усходзе пры праясненнях чакаецца да 25–29 градусаў ніжэй за нуль. У дзённыя гадзіны прагназуецца ад 10 да 17 градусаў марозу.

Толькі на паўднёвым-захадзе на некалькі градусаў стане цяплей. Уначы тут чакаецца мінус 13–16 градусаў. Днём будзе 6–9 градусаў ніжэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?