Сяргей Карніленка ў форме "Зеніта" (справа).

Сяргей Карніленка ў форме "Зеніта" (справа).

Галоўны трэнер «Блэкпула» Ян Халуэй распавёў пра навабранца каманды беларуса Сяргея Карніленку, які будзе выступаць на правах арэнды да канца сезона. Правы на футбаліста належаць «Зеніту».

«Карніленка ні слова не гаворыць па-англійску, — сказаў трэнер The Independent. — Адзінае, што ён можа сказаць, гэта „коўч“. Ён хоча вельмі шмат трэніравацца. Усё ўжо скончылі заняткі і сышлі дадому, а ён усё працуе, бегае ўвесь дзень. Нядаўна ён падышоў да аднаго з трэнераў каманды і сказаў „Поліс кар“.

Мой памочнік падумаў: „Божа, што ты зрабіў хлопец?“.

Але ён усяго толькі хацеў сказаць: „Пліз кар“.

Наогул, вонкава Карніленка падобны да аўтобуса. Аднак яму дапамагае мова міжнароднага футбола —

ён дакладна ведае, што трэба рабіць з мячом. Думаю, пару тыдняў трэніровак, і ён выйдзе на поле».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?