• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Культура. Рознае
Фота 4 з 11

На размінірванні.

14.02.2011 / 11:47

Салдацкія рытуалы і традыцыі. Фоталетапіс дзембеля

Фатограф з Жодзіна Сяргей Гудзілін вярнуўся з арміі. Што там, у войску?

Фатограф з Жодзіна Сяргей Гудзілін пайшоў служыць. Разам з усімі аднагодкамі. Але падчас службы ён не спыняў здымаць. З гэтага выйшаў цікавы альбом. На яго фотах -- не толькі сцэны з афіцыйных мерапрыемстваў, але і прыватнае жыццё салдатаў, у тым ліку нефармальныя салдацкія рытуалы.

Цяпер ты салдат.

Навабранец прышывае падкаўненык.

Вечаровы прагляд праграмы "Панарама".

На размінірванні.

Абед.

Пажарная трывога.

Масавы старт.

Дзень нараджэння. Юбіляру падарылі масла, якое ён мусіць з'есці, бо рэшту давядзецца несці ў казарму на галаве ў пад шапкай.

Новы год. Конкурс: хто хутчэй з'есць торт.

ДМБ!

У часе службы Сяргей Гудзілін не перапыняў займацца фатаграфіяй.

Што новага ў беларускім войску

«Наша Ніва»: Як яно, на «гражданцы»?

Сяргей Гудзілін: Першае ўражанне — недавер да таго, што гэта скончылася... Здаецца, вось гэта проста такі кароткі адпачынак ці звальненне, хутка ўсё будзе так, як і было гэтыя паўтара года. А моцнае — ну, гэта такі эмацыйны ўздым ад твайго эга, што войска для цябе скончылася: пачуццё свабоды і волі ў дзеяннях. Адначасова адчуў і нейкае здзіўленне, што «гражданка» асабліва і не змянілася. Калі абагульняць, то было трохі перабольшанае эмацыйнае пачуццё, як бывае ў тых, хто даўно ня быў дома і вось цяпер крочыць да хаты...

НН: На тваіх здымках я бачыў сучасныя душавыя кабінкі ў казармах. Што яшчэ змянілася ў войску за час тваёй службы?

СГ: Паўтара года — не такі вялікі час, каб зрабіць вялікія змены ва Узброеных сілах. Калі я прыйшоў служыць, то ўжо было некалькі варыянтаў вайсковай формы, а харчаваліся мы ў сталоўцы, дзе працуе грамадзянскі персанал. У бліжэйшы час планавалі рамонт казармаў з усімі выгодамі. Апошняя значная рэформа за час маёй службы — гэта пераход з ботаў на берцы. Мабыць, мы і былі ўжо апошнім прызывам, што хадзіў яшчэ ў ботах.

Берцы цяпер ужо агульнапрызнаны элемент вайсковай формы. А боты з анучамі яшчэ не хутка знікнуць, бо ёсць у іх перавагі, якія яшчэ не пераўзышоў ніводзін від абутку. У іх зручней працаваць, да прыкладу.

НН: Кажуць, што апошнім часам у войска часцей трапляюць вясковыя хлопцы без вышэйшай адукацыі. А хто служыў з табой?

СГ: Цяпер шмат людзей з вышэйшай адукацыяй служыць, мо нават больш, чым раней. Ды і шмат што залежыць ад віду войскаў, але не так ужо шмат хлапцоў і на вёсцы засталося. Вяскоўцаў у маёй часці было каля 20%, з вышэйшай адукацыяй — 5-10%. Заўважыў сярод людзей з вышэйшай адукацыя адну асаблівасць — ім прасцей адслужыць год у войску, чым працаваць па размеркаванні на перыферыі. Служба ў войску залічваецца ім і адпрацоўку.

Ці беларускае наша войска?

НН: Як у войску з мовай?

СГ: Думаю, сітуацыя прапарцыянальная таму, што адбываецца ў цывільным грамадстве — людзі тут тыя ж самыя. Адзінае, што заўважыў, што няма пэўнай варожасці да беларускай мовы — калі нехта недзе яе і чуе, то спакойна можа яе ўспрымаць: ад музыкі да гаворкі.

НН: У цэлым, ці змяняецца менталітэт вайскоўцаў? Ці жывыя у нашым войску яшчэ ідэі Суворава?

СГ: Што да войска, як установы, то яно пакуль успрымае толькі каштоўнасць незалежнасці і ... яе абароны разам з Расіяй, якую наша войска таксама нейкім чынам абараняе — знаёмы ўсім набор замацаваных ідэалагемаў. Падручнікі па Дзяржаўна-прававой падрыхтоўцы змяняюцца яшчэ павольней, чым само войска. Таму для нашай арміі расійскія героі ўсё яшчэ ўдзельнічаюць у адукацыйных працэсах.

Дзедаўшчына адмірае

НН: Дзедаўшчына ў беларускім войску не знікла?

СГ:Пэўныя элементы яшчэ захаваліся. Пераводы з аднаго перыяду ў другі, напрыклад. Але заўважыў, што ім надаецца ўсё менш увагі, ці ён проста сам па сабе фармальны, альбо проста адбываецца сам сабой па выслузе неабходнага часу. Фізічны гвалт практыкуецца ўсё менш. Зрэшты, залежыць ад часткі, напэўна.

Вайсковы фоталетапіс

НН: У сваім блогу цягам службы ты выкладаў фотаздымкі, своеасаблівы летапіс вайсковага жыцця. Як ты здолеў захоўваць фотаапарат і актыўна ім карыстацца?

СГ: Камандаванне даведалася, што я фатограф і папрасіла рабіць для часці фотаздымкі з афіцыйных мерапрыемстваў і паўсядзённага побыту — вось быў у мяне такі афіцыйны занятак. А там дзе есць афіцыйнасць, проста павінен быў узнікнуць неафіцыйны занятак і прыватны погляд на ўсё, што бачыш, мімаходзь, а часам і прыхавана... Назавём гэта ўзаемавыгадным супрацоўніцтвам.

НН: Наколькі войска ўплывае на творчы працэс? Фантазія не прытупляецца? Ці наадварот?

СГ: Напачатку заўсёды складана. За час службы зразумеў адну рэч, што творчасць можа прытупляцца ва ўмовах паўсядзённасці. У войску здарылася так, што самі гэтыя новыя ўмовы справакавалі мяне і маю фантазію. Іншыя жыццёвыя ўмовы, іншыя людзі і камунікацыя з імі — усё само сабой проста вымусіла глядзець на гэта па-іншаму.

НН: Як да фотасесій ставіліся саслужбоўцы?

СГ: Гледзячы, які бок службы я здымаў. Лезці ў прыватнае чалавек і так рэдка дазваляе, а тут яшчэ і калектыў са сваім унутраным жыццём. Часам быў недавер, бо прыходзілася, здымаючы афіцыйна, мець стасункі з афіцэрамі, а гэта ў салдат выклікае падазрэнні — ці не для іх я здымаю?

НН: А як тады ўдавалася здымаць нейкія побытавыя сцэны, асабліва з элементамі дзедаўшчыны?

СГ: Як і на любым сямейным ці карпаратыўным свяце. Павінен жа быў гэта нехта здымаць.

НН: Ці адчуваў ты цягам службы ўвагу да сябе з боку адпаведных службаў?

СГ: Я ведаў, што за маімі дзеяннямі магчыма сочаць, чытаюць блог. Але не ў самой часці, а недзе ў іншым месцы. І таму трэба было быць асцярожным, каб не падставіць людзей і зрабіць усё, што запланаваў. Ды і каму патрэбныя праблемы тады, калі ты і так абмежаваны ў свабодзе дзеянняў.

НН: Ты даслаў серыю здымкаў пра рытуалы ў беларускім войску ў World Press Photo. Наколькі цікавая гэта тэма для замежнікаў? Не баішся, што героі твайго рэпартажу захочуць з табой сустрэцца?

СГ: Насамрэч усё ня так жорстка, як уяўляецца, хаця і прыйшлося пазбягаць пэўнай персаналізацыі. Я разглядаў гэтую з’яву шырэй – не проста як дыскрымінацыю салдат па тэрміну службы і звязаныя з гэтым наступствы, а як унікальны субкультурны феномен ў межах сістэмы.Тэма, праўда, своеасаблівая — думаю, замежнікі, як паказвае іх рэакцыя на такія рэчы, нічога не зразумеюць. Варта ўлічваць і якасць гэтага матэрыялу…

НН: Навошта ж тады дасылаў у WPP здымкі?

СГ: Творчы фотаграфічны эгаізм часам прагне задавальнення.

«Гэта было вольнае галасаванне»

НН: Ты заспеў Плошчу ў арміі. Як да падзей у Мінску паставіліся шараговыя салдаты, афіцэры?

СГ: Не менш прадказальна, чым на «гражданцы». Увогуле, рэакцыя была ледзь заўважнай і амаль кожны зрабіў усё, каб гэта хутчэй забыць. Салдатам усё тлумачыў па тэлевізары прэзідэнт на прэс-канферэнцыі 20 снежня, што транслявалі па БТ — такі спецыяльны пункт у раскладзе дня быў. Афіцэры ці то пазбеглі ацэнак, ці проста не сфармулявалі сваё меркаванне.

НН: Наколькі слушнымі былі апеляцыі апазіцыйных кандыдатаў да афіцэраў?

СГ: Гэтыя апеляцыі яшчэ мусяць быць пачутымі. Мо адзіны пункт пра жыллё меў пэўны эфект, але па астатніх наўрад ці кандыдаты маглі нешта прапанаваць. Фінансавае становішча ваенных, нават звычайных шараговых жанчын-кантрактніц, не горшы, чым у грамадзянскага люду. Я параўноўваю самы нізкі заробак шараговага салдата-кантрактніка, з заробкам сваёй маці, якая змену на фабрыцы стаіць... Пра афіцэраў тут увогуле няма чаго казаць — іх заробкі непараўнальныя з заробкамі простых працоўных.

НН: Як у войску галасуюць? Не агітавалі за Лукашэнку?

СГ: Кажу пра тое, што перажыў сам. На здзіўленне надзвычай вольна прайшлі гэтыя выбары ў войску. Ніводзін з нампалітаў часткі ні на адным занятку не выказаў «свайго ўласнага меркавання пра кандыдата(ў)». У нас нават і галасаванне адбылася без прымусаў — салдатам сказалі – пачалося галасаванне, можаце галасаваць, калі пажадаеце. Але салдат, ён жа заўсёды шукае асабістай выгады, таму большасць хадзіла галасаваць датэрмінова. Сказаў начальніку — пайду прагаласую, ну і ў працоўны дзень ходзіць, паўдні галасуе, абы куды на працу не адправілі... А нядзеля — дзень выхадны, салдат лепей паспіць, чым пойдзе галасаваць. Хаця былі і тыя, хто прынцыпова пайшоў у дзень выбараў галасаваць. Адзінае, што кожны начальнік павінен быў ведаць, што чалавек прагаласаваў. Кантракнікі і афіцэры ў нядзелю тэлефанавалі сваім начальнік, дакладвалі — на выбары схадзіў!

НН: Саслужбоўцы не дзяліліся між сабой, за каго хто галасаваў?

СГ: Салдаты ўвогуле мала распавядаюць пра прыватнае — толькі блізкім сябрам...

«Я прапанаваў руку сваёй будучай жонцы ў ЖЖ»

НН: Ты ажаніўся ў войску. Як гэта адбылося?

СГ: У войска будучая жонка праводзіла мяне ў статусе нявесты. Восенню 2009 года я прапанаваў ёй руку… у ЖЖ. Ажаніліся напрыканцы снежня мінулага года. Але то была звыйчайная рэгістрацыя ў ЗАГСе — афармленне адносін для дзяржавы. Сапраўдны шлюб адбудзецца ўлетку пасля вянчання ў касцёле.

Сяргей Гудзілін нарадзіўся ў 1987 у Жодзіне. Быў сябром Маладога Фронту. Пасля Плошчы-2006 паступіў у ЕГУ на дыстанцыйнае навучанне на аддзяленне «Медыя і камунікацыі». Прафесійна займаецца фатаграфіяй. Супрацоўнічаў з газетай «Прессбол».

Глядзі яшчэ: ДМБ фатографа Сяргея Гудзіліна

Гутарыў Сямён Печанко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Стайня Пуслоўскіх у Слоніме прададзеная за 67 тысяч даляраў
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Палітыка і грамадства
«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў
Макей пагутарыў у Стакгольме з турэцкім міністрам

Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
Беларусь выказала пратэст па высылцы Базанава з Чэхіі
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Пуцін хоча ад НАТА гарантый, што Украіна і Грузія не ўступяць у альянс
Еўракамісія прапануе палегчыць для Польшчы, Літвы і Латвіі працэдуры па мігрантах
Усяго патроху
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Вільні былы дэпутат трапіўся ў краме на незвычайным правапарушэнні. Хацеў атрымаць два еўра
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
9-гадовы хлопчык стварыў дадатак, які дапамагае яго малодшаму брату з аўтызмам камунікаваць з людзьмі
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
У Беларусі ў наступным годзе з’явіцца каўбаса без мяса
Уладальнік аэрапорта нямецкага Любека арганізаваў пункт прышчаплення з уласнай вакцынай ад каранавіруса
Спорт
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Здарэнні
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
У Мінскім раёне мужчыну затрымалі па падазрэнні ў згвалтаванні прыёмных дзяцей

Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў
У Кобрынскім раёне былы сябар дзяўчыны выкраў у яе бацькі $50 тысяч
Выхоўваў кулакамі. На Століншчыне 23-гадовы айчым атрымаў 21 год калоніі за забойства дзіцяці
Ва Ушацкім раёне перакулілася маршрутка. Два чалавекі пацярпелі
У Наваполацку п'яны на Peugeot разбіў пяць аўтамабіляў
Карысная інфа
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Рабаў: Снежань у гэтым годзе чакаецца цяплейшы, чым звычайна
Здароўе
Шатландзец, вядучы эксперт па віскі, ужо 20 месяцаў сядзіць у строгай самаізаляцыі, бо баіцца згубіць нюх
Як не хвалявацца і не выгараць. Парады псіхолага прадуктыўнасці, які выкладае амерыканскім вайскоўцам
У Расіі сцвярджаюць, што адаптуюць «Спутнік» пад амікрон
Pfizer адаптуе вакцыну ад кавіду да амікрона
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Колькі грошай улады трацяць на мігрантаў і колькі на беларусаў. Лічбы ўражваюць
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
Урад задумаўся аб увядзенні картак на ежу для незаможных
Меркаванні
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
Па краіне адмянілі паказы фільма з удзелам акцёраў Купалаўскага тэатра «Авантуры Пранціша Вырвіча»
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Стайня Пуслоўскіх у Слоніме прададзеная за 67 тысяч даляраў
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
Макей пагутарыў у Стакгольме з турэцкім міністрам

Еўракамісія прапануе палегчыць для Польшчы, Літвы і Латвіі працэдуры па мігрантах
Беларусь выказала пратэст па высылцы Базанава з Чэхіі
«Суцэльная пакута». Японцы рады новай хвалі кавіду, бо не трэба ісці на карпаратыў з босам
Пуцін хоча ад НАТА гарантый, што Украіна і Грузія не ўступяць у альянс
МЗС Расіі: Украіна адправіла 125 тысяч вайскоўцаў у раён Данбаса
Літоўская мытня не прапусціла запчасткі ад БелАЗа, якія везлі ў Боснію і Герцагавіну
Галоўнае
«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
Беларусь выказала пратэст па высылцы Базанава з Чэхіі
Усяго патроху
Шатландзец, вядучы эксперт па віскі, ужо 20 месяцаў сядзіць у строгай самаізаляцыі, бо баіцца згубіць нюх
Па краіне адмянілі паказы фільма з удзелам акцёраў Купалаўскага тэатра «Авантуры Пранціша Вырвіча»
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Менеджара EPAM затрымаў САХР з аўтаматамі і шчытамі — за падпіскі і каментарыі ВІДЭА
Фота / Відэа
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
«Мяне забралі з працы». За каментары пра мігрантаў затрымліваюць беларусаў і прымушаюць выбачацца на відэа
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Гарачыя тэмы
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх