Штаб А.Мілінкевіча на паседжаньні ў сераду ўхваліў графік сустрэчаў лідэра Дэмакратычных сілаў на пэрыяд пасьля яго рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты. З апошняй дэкады лютага ён зноў будзе езьдзіць па Беларусі. Першыя гарады, куды ён мае накіравацца — Магілёў, Бабруйск, Горкі, Асіповічы.

А на 2 сакавіка штаб заплянаваў першую сустрэчу Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі ў Менску. Яна мае адбыцца на Плошчы Свабоды а 18-й гадзіне. Нагадаем, што 2 і 3 сакавіка ў Палацы Рэспублікі, што знаходзіцца ў 100 мэтрах ад Плошчы Свабоды, будзе праходзіць трэці «ўсебеларускі народны сход». На ім з выбаршчыкамі сустрэнецца А.Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0