Вольга Бандарэнка атрымала з СІЗА КДБ трэці ліст ад мужа ліста вынікае, што Зміцер Бандарэнка ў турме прыхварэў, і ў яго сапсаваўся зрок.
«Прывітанне, родная мая Волечка!
Як я і казаў, жыццё паступова наладжваецца. За апошні тыдзень атрымаў ад цябе чатыры лісты і дзве тэлеграмы. Рады, што і ты атрымала два мае лісты. Думаю, што ўсе твае перадачы даходзяць, а паштоўкі — гэта проста захапленне! Наогул, усё, што ты для мяне робіш, у плане рэчаў, перадач і пасылак, усё на 95% у кропку, усё да месца, па справе і своечасова. Дзякуй за ўсё.
Апошні твой ліст ад 9 лютага вельмі спадабаўся. Настрой нібыта правільны, і добра, што ты разумееш, што трэба граматна размяркоўваць сілы і час, бо ты цяпер галоўная ў сям’і. Тату не пісаў. Упэўнены, ты яму правільна ўсё распавядаеш. Чытаю тут патроху Пікуля, праўда, вельмі павольна. Можа, набудзь пару акуляраў з простай пластмасавай аправай. Без акуляраў чытаць ужо не магу.
Нібыта трохі схуднеў, самаадчуванне нармалёвае. Кожны дзень,