Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 16 лютага ў Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Месцамі слабая шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, ноччу слабы, днём 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 18–24°С,

па паўночным усходзе мінус 25–30°С, днём мінус 11–17°С; у паўднёва-заходніх раёнах ноччу мінус 14–17°С, днём мінус 7–10°С.

У Мінску 16 лютага невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Месцамі слабая шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, ноччу слабы, днём 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 22–24°С, днём мінус 12–14°С.

У наступныя двое сутак, 17 і 18 лютага, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі 18 лютага па паўднёвым захадзе кароткачасовы снег, мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 13–20°С,

па паўночным усходзе мінус 21–27°С, месцамі да мінус 30°С, днём мінус 10–17°С;

па паўднёвым захадзе ноччу мінус 8–12°С, днём мінус 4–9°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?