Курс даляра ЗША па выніках праведзеных 15 лютага біржавых таргоў вырас на 2 рублі і склаў 3.019 рублёў.
Паводле даных Беларускай
У таргах расійскім рублём удзельнічала 26 банкаў. Курс знізіўся на 0,03 рубля і склаў 103,09 рубля. Аб’ём таргоў склаў 339 млн. 757 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 118 млн. 915 тыс., прапанова — 339 млн. 757 тыс.).
У таргах еўра ўдзельнічалі 24 банкі. Аб’ём таргоў склаў 8 млн. 336 тыс. еўра (попыт — 8 млн. 909 тыс., прапанова — 8 млн. 336 тыс.), а курс вырас на 9 рублёў і склаў 4.077 рубля за еўра.
У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,09% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.082,65 рубля.
З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 2,65%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 0,63%, да расійскага рубля — на 4,72%, да еўра — на 2,64%.
На 2011 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 8%.