Праца над рэформай канстытуцыі Егіпта будзе завершана цягам анйбліжэйшых 10 дзён, абяцае ваенная рада, якая зараз кіруе краінай.

Распрацоўкай паправак да асноўнага закону займаецца спецыяльны камітэт, які ўзначаліў адстаўны суддзя. У склад гэтага органа, у асноўным, увайшлі эксперты па канстытуцыйным заканадаўстве.

Акрамя таго, у камітэт уключаны высокапастаўлены прадстаўнік найбуйнейшай апазіцыйнай арганізацыі Егіпта, «Браты-мусульмане».

Раней ваенная рада прыпыніла дзеянне канстытуцыі, папраўкі у якую ўносіліся на працягу амаль 30-гадовага праўлення Хосні Мубарака.

На мінулым тыдні прэзідэнт сышоў у адстаўку пасля 18 дзён масавых антыўрадавых дэманстрацый. Найвышэйшая ваенная рада, яка прыняла уладу ў краіне з сыходам Мубарака, абяцае вынесці новы варыянт канстытуцыі на ўсенародны рэферэндум.

Падобна да таго, што егіпецкі генералітэт мае намер выканаць дадзенае раней абяцанне і як мага хутчэй вярнуць краіне грамадзянскае кіраванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?